Усе навіны

Першы пераходны матч за права згуляць у вышэйшай лізе пройдзе на стадыёне «РЦАР-БДЦ»

4 снежня, 18:43
1

4 снежня прайшло лёсаванне пераходных матчаў за права выступаць у вышэйшай лізе ў сезоне-2024.

Па выніках жэрабя першы стыкавы матч пройдзе ў Мінску, на стадыёне «РЦАР-БДУ». Гульня адбудзецца 6 снежня.

У гульні ў адказ, адпаведна, «Віцебск» прыме мінскую каманду. Матч пройдзе 9 снежня.