Усе навіны

Белінгем забіў столькі ж галоў за «Рэал» у 18 матчах, колькі Оўэн за 45

10 снежня, 18:38

Учора, 9 снежня, мадрыдскі «Рэал» згуляў унічыю з «Бетысам» у матчы 16-га тура чэмпіянату Іспаніі – 1:1.

Адзіны гол «вяртаночных» на рахунку паўабаронцы Джуда Белінгема.

20-гадовы ангелец ужо забіў 16 галоў у 18 матчах у складзе 14-разовага пераможцы Лігі чэмпіёнаў.

Гэта столькі ж, колькі забіў Майкл Оўэн за «Рэал» у 45 матчах у перыяд са жніўня 2004-га па жнівень 2005-га.

З больш падрабязнай статыстыкай Белінгема можна азнаёміцца тут, а Оўэна – тут.