Усе навіны

Хаўер Тэбас: «Як футболу не патрэбная Суперліга красавіка 2021-га, так яму і не патрэбная хлуслівая Cуперліга снежня 2023-га»

17 снежня, 17:01

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас пракаментаваў інфармацыю пра тое, што стваральнікі Суперлігі звязваліся з клубамі на прадмет арганізацыі новага турніру.

«Я ўжо згадваў, што Суперліга генеруе фэйкавыя навіны ў апошнія дні.

Некаторыя СМІ сцвярджалі, што «Црвена Звезда» была адным з клубаў, з якім звязваліся наконт удзелу, але ўжо ёсць абвяржэнне.

Важна адзначыць, што першы варыянт Суперлігі рыхтаваўся ў таямніцы ў 2021 годзе, а «новая» Суперліга, пра якую гавораць у снежні 2023-га, будуецца на хлусні.

Яны не звязваліся ні з адным клубам, гэтае не адкрытае спаборніцтва, яно не дэмакратычна, не канкурэнтна і толькі шкодзіць нацыянальным лігам.

Яны хлусяць так шмат, што да гэтага часу хаваюць той факт, што за кампаніяй А22 Sports, за фэйкавымі навінамі, інфлюенсерамі ў сацыяльных сетках, стаіць «выратавальнік» футбола.

Яны будуць працягваць хлусіць гэтымі днямі, і на наступныя пасля прысуду суда. Яны купляюць загалоўкі, заказваюць відэа, каб падмануць.

Як футболу не патрэбная Суперліга красавіка 2021-га, так яму і не патрэбная ілжывая Суперліга сьнежня 2023-га», – напісаў Тэбас.