Усе навіны

Швяцоў назваў 1:5 з Уэльсам самым памятным матчам за Беларусь: «Прайгралі, але атмасфера была шыкоўная, АПЛ»

18 снежня, 19:46
2

Абаронца футбольнага клуба «Дынама» Мінск Максім Швяцоў адказаў на пытанне пра самы памятны матч за зборную Беларусі.

– Што тычыцца выступаў за зборную, які матч асабліва запомніўся?

– Запомніўся, напэўна, матч з Уэльсам на выездзе, таму што менавіта па атмасферы там [была] проста прэм'ер-ліга Англіі. Запомніў, што Бэйл гуляў соты матч свой за зборную, і там людзі неверагодна яго падтрымлівалі. Хоць і прайгралі, але атмасфера была проста шыкоўная, – сказаў Швяцоў.

Адзначым, гаворка ідзе пра гульню адбору да ЧС-2022, калі Уэльс разграміў беларускую зборную 5:1.