Усе навіны

Неймар прапусціць Кубак Амерыкі праз траўму

20 снежня, 12:09

Нападаючы зборнай Бразіліі Неймар не згуляе на Кубку Амерыкі, паведаміў урач каманды Радрыга Ласмар.

Па словах лекара, гулец не паспее аднавіцца пасля траўмы. У футбаліста дыягнаставалі разрыў пярэдняга крыжападобнага звязка калена і меніска.

«Кубак Амерыкі? Занадта рана, няма сэнсу прапускаць крокі для хутчэйшага аднаўлення і ісці на непатрэбную рызыку. Мы чакаем, што ён будзе гатовы вярнуцца ў пачатку сезона 2024 года ў Еўропе, гэта значыць у жніўні.

Трэба набрацца цярплівасці. Казаць аб вяртанні раней за 9 месяцаў заўчасна, гэта сусветная норма для аднаўлення звязкаў. Вельмі важна мець, час, які трэба целе, каб аднавіць гэтую звязку. Чакаецца, што пасля гэтага ён адновіцца і будзе гуляць на высокім узроўні», – сказаў Ласмар.

31-гадовы бразілец выступае за саудаўскі «Аль-Хілаль». Статыстыка гульца тут. Ён ніколі не выйграваў Кубак Амерыкі.