Усе навіны

Антон Шрамчанка: «Футбол – як 5 ці 6 іспытаў запар. Ты выпусташаны, і каб зноў арганізм запусціць, трохі ўжываеш»

21 снежня, 22:30

Беларускі футбаліст Антон Шрамчанка расказаў, ці многія футбалісты ўжываюць алкаголь і для чаго.

– А што з алкаголем у футбалістаў?

– У лёгкай форме, я думаю, гэта як дапамога ідзе. Я б не сказаў бы, што футбол – гэта такая, тыпу, фізічна вялікая нагрузка. Ты нават больш псіхалагічна стамляешся.

Калі ў цябе матч – гэта, уяві, што ты кожны тыдзень ходзіш на іспыт, які вельмі-вельмі складаны. І не факт, што ты яго здасі ўвогуле. Так, ты нібыта яго ведаеш, але выкладчык вельмі сур'ёзны. Гэта я як бы ўтрырую, таму што футбол – гэта, можа, 5 ці 6 іспытаў запар. Ты проста здаеш – і ты ўжо выпусташаны пасля футбола, у цябе эмоцый ніякіх няма.

І каб свой арганізм запусціць для свайго выходнага, ты крышку ўжываеш, расслабляешся, і тады атрымліваецца, што нейкі прыліў сіл невялікі зʼяўляецца.

Я ужываю і ўжываў, але ў мінімальных колькасцях. Гэта не датычыцца ўсіх футбалістаў. Камусьці, наадварот, трэба гэта зрабіць, і ён тады адчувае сябе цудоўна. Я іншага меркавання аб гэтым, што алкаголь гэта шкода. У маленькіх нейкіх дозах гэта карысна, але перабраць таксама з гэтым нельга.

У Італіі, напрыклад, як я чуў, яны перад гульнёй па паўкуфля выпіваюць. Як традыцыя невялікая. Чаму перад гульнёй я там чуў, што выпіваюць людзі? Ты псіхалагічна можаш пераналадзіцца вельмі моцна. І ты часта не можаш доўга заснуць перад гульнёй, пачынаеш перажываць, прайграваць нейкія моманты. І табе цяжка фізічна аднавіцца. І табе, каб легчы спакойна, адключыцца, ты альбо нейкія таблеткі пʼеш для сну, альбо так, расслабляешся, – распавёў Шрамчанка.