Усе навіны

Чычкан пакінуў батумскае «Дынама»

24 снежня, 21:05

Грузінскія СМІ паведамляюць, што «Дынама» з Батумі ўжо пакінула каля 10 гульцоў, а яшчэ некалькі футбалістаў растануцца з клубам у бліжэйшы час.

Сярод тых, хто пакінуў «Дынама», пазначаны і беларускі брамнік Антон Чычкан. У мінулым сезоне ён дапамог клубу з Батумі стаць чэмпіёнам, згуляўшы ў 21 матчы чэмпіянату і кубка Грузіі, а таксама ў лізе Канферэнцый. Сумарна ў матчах усіх турніраў Чычкан прапусціў 20 галоў.