Усе навіны

Нячаеў, Волкаў, Падстрэлаў, Васілевіч і Лапцеў пакінулі БАТЭ

29 снежня, 16:48
2

З БАТЭ развітаўся шэраг гульцоў: Даніла Нячаеў, Сяргей Волкаў, Дзмітрый Падстрэлаў, Ілья Васілевіч і Дзяніс Лапцеў.

Даніла Нячаеў з'яўляўся адным з ключавых абаронцаў БАТЭ з сезона-2021. У чэмпіянаце-2022 Нячаеў быў другім футбалістам «жоўта-сініх» па агульным найгрышы (2443 хвіліны на полі).

Паўабаронца Сяргей Волкаў выступаў за БАТЭ ў 2021 і 2023 гадах. У сёлетнім сезоне ён забіў 1 мяч і аддаў адну галявую перадачу.

Дзмітрый Падстрэлаў перайшоў у БАТЭ ў сярэдзіне сезона-2023. У 11 матчах чэмпіянату, у якіх Дзмітрый выходзіў на поле, ён набраў 7 (3+4) ачкоў па сістэме «гол+пас».

Нападаючы Ілья Васілевіч у 2022 годзе прыняў удзел у 23 матчах, набраў 5 (3+2) ачкоў. У сезоне-2023 Васілевіч атрымаў траўму, таму згуляў толькі ў 13 гульнях, дзе вызначыўся 1 голам і 1 асістам.

Дзяніс Лапцеў у 2023 годзе забіваў за БАТЭ ва ўсіх турнірах. У цэлым у 2023 годзе на яго рахунку 23 (17+6) ачкі па сістэме «гол + пас». Таксама Лапцеў гуляў у зборнай Беларусі, дзе забіў пераможны гол у вароты Андоры.

Раней паведамлялася, што клуб таксама пакінулі брамнік Андрэй Кудравец, паўабаронца Валерый Бачароў і нападаючы Дзмітрый Анцілеўскі.