Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Хлопцаў для пачатку трэба абудзіць, раскачагарыць. У прынцыпе ўсё добра, за тыдзень уцягнемся»

3 студзеня, 22:44

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў распавёў пра пачатак перадсезоннай падрыхтоўкі.

– Аляксандр Валер'евіч, як праводзілі адпачынак?

– Думаю, адпачынак і трэнерства несумяшчальныя рэчы, прынамсі, у маім выпадку.

– Каманда сёння пачала перадсезонную падрыхтоўку, які настрой у хлопцаў?

– У трэнерскага штабу настрой добры, хлопцаў для пачатку трэба абудзіць, раскачагарыць. У прынцыпе ўсё добра, за тыдзень уцягнемся.

– Ці ёсць нейкія прынцыповыя адрозненні ў перадсезоннай падрыхтоўцы да першай лігі і вышэйшай?

– Думаю, што хлопцы сталі мацней і мацней ва ўсіх адносінах. Будуць адбівацца і часовыя рамкі, у нас засталося два месяцы да старту, – сказаў Паўлаў.