Усе навіны

Паўабаронца «Зеніта-2» з расiйскага Д4 Саўсь адмовіўся пераходзіць у БАТЭ (metaratings.ru)

9 студзеня, 18:14
2

20-гадовы расійскі паўабаронца «Зеніта-2» (Расія, Д4) Уладзіслаў Саўсь адказаў адмовай на прапанову перайсці ў БАТЭ. Пра гэта паведамляе metaratings.ru.

Футбалістам цікавяцца тульскі «Арсенал» (Д2) і «Шыннік» (Д2).

Саўсь з'яўляецца выхаванцам акадэміі «Майстар Сатурн», а з 2021 года знаходзіцца ў структуры «Зеніта». На рахунку гульца шэсць галоў і 12 вынiковых перадач у 46 матчах за «Зеніт-2».

Мінулы сезон БАТЭ завяршыў на пятым месцы.