Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Вельмі добра стаўлюся да Кандрацьева, ён паверыў у мяне, калі мне было 18 гадоў»

11 студзеня, 13:26

Гулец мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў распавёў пра сваё стаўленне да былога галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева.

– Чаму ў Георгія Кандрацьева не атрымалася?

– Не вазьмуся судзіць, што канкрэтна не атрымалася ў Георгія Пятровіча. Вельмі добра стаўлюся да гэтага трэнера, таму што ён паверыў у мяне, калі мне было 18 гадоў, і выклікаў у моладзевую зборную з першай лігі. Гэта быў матч супраць аднагодкаў з Літвы. Ён даў мне шанец паспрабаваць сябе на міжнародным узроўні, гэта быў мой першы падобны досвед, першы выклік у якую-небудзь зборную. Мы выйгралі 1:0, Ваня Бахар забіў пераможны мяч са штрафнога. Георгій Пятровіч тады прыцягваў шмат маладых хлопцаў, якія і зараз гуляюць за асноўную зборную. Чаму ў рэзультаце ў яго быў такі вынік, сказаць не магу, – адказаў Марозаў.