Все новости

Максім Скавыш: «Рашэнне пакінуць «Шахцёр» прыняў пасля заканчэння сезона»

11 студзеня, 16:12

Беларускі форвард «Тарпеда-БелАЗ» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем аб вяртанні ў каманду.

– Вельмі рады вярнуцца ў Жодзіна. Гэта не чужая для мяне каманда, успаміны аб сезоне, праведзеным тут, толькі добрыя. А эмоцыі толькі станоўчыя.

– Молаш дастаткова малады трэнер, ты дастаткова вопытны футбаліст. Плануецца, што будзеш неяк памагаць?

– Будзем усё абмяркоўваць, не ведаю. Я сёння правёў толькі першую трэніроўку з камандай. Безумоўна, будзем усё абмяркоўваць.

– У мінулым чэмпіянаце каманда фінішавала з бронзай. Ёсць шанцы паўтарыць поспех?

– Зразумела, будзем да гэтага імкнуцца. Пад гэтую задачу зараз і набіраецца склад.

– Як ты растаўся з «Шахцёрам», улічваючы гісторыю з дагаварнякамі і штрафамі?

– Гэта было ўзаемнае рашэнне. Не было такога, што ў «Шахцёра» раптам з'явіўся штраф, і я адразу вырашыў: усё, я сыходжу. Мы размаўлялі пасля заканчэння сезона з галоўным трэнерам, у камандзе курс на амаладжэнне. Вырашылі, што так будзе слушна.

– Калі ты вырашыў, што пакінеш Салігорск?

– Толькі па заканчэнні сезона. Да гэтага не думаў асабліва на гэтую тэму, – сказаў Скавыш.