Усе навіны

Рыгор Іваноў: «Шчарбіцкі – дасведчаны брамнік. У гэтым сезоне ва «Урале» мы яго ўбачым»

12 студзеня, 16:26

Прэзыдэнт «Уралу» Рыгор Іваноў падзяліўся меркаваньнем пра беларускага брамніка каманды Дзяніса Шчарбіцкага.

– У камандзе беларуская дыяспара ўсё павялічваецца. У чым плюсы і мінусы беларусізацыі?

– Ганчарэнка вельмі доўга працаваў у Беларусі. У БАТЭ абыгрываў вельмі сур'ёзныя каманды. Ён ведае беларускі рынак, мы яму ў гэта цалкам давяраем.

Як у нас атрымалася сітуацыя са Шчарбіцкім? Хлопец з Беларусі гатовы быў паехаць у "Зеніт", але БАТЭ яго не адпусціў. Пазней ён атрымаў траўму і застаўся нікому не патрэбны.

Віктар Міхайлавіч сказаў, што, у нас усё роўна праблема варатарская ёсць, мы яе возьмем.

Шчарбіцкі – вельмі дасведчаны брамнік. Ён хутка падыдзе, і мы на яго спадзяемся.

– Але заўзятары пакуль зусім не разумеюць, што гэта за брамнік. Ніводнай гульні за каманду ён пакуль не правёў.

– Пасля прыходу да нас яго яшчэ трэба было далячыць. Але зараз ён ужо займаецца ў агульнай групе. У гэтым сезоне мы яго ўбачым, – сказаў Іваноў.