Усе навіны

18-гадовы Кучко рыхтуецца да другой часткі сезону з асновай «Віслы»

13 студзеня, 19:15

18-гадовы беларускі паўабаронца Глеб Кучко рыхтуецца да другой часткі сезона разам з асноўным складам плоцкай «Віслы».

13 студзеня футбаліст узяў удзел у таварыскім матчы з «Клечавам» (2:0), выйшаўшы на замену пасля перапынку.

У першай палове сезона Кучко гуляў за рэзервовую каманду «Віслы». Аснова каманды з Плоцка знаходзіцца на сёмым месцы Д2 Польшчы.