Усе навіны

Рэшфард забіў свой 80-ы гол у АПЛ – сярод вінгераў «МЮ» гэта трэці вынік у гісторыі

14 студзеня, 22:29

«Манчэстэр Юнайтэд» і «Тотэнхэм» згулялі ўнічыю ў матчы 21-га тура чэмпіянату Англіі – 2:2.

Адзін з галоў манкуніянцаў на рахунку Маркуса Рэшфарда, у якога зараз 80 галоў у Англійскай Прэм'ер-лізе – сярод вінгераў клуба гэта трэці вынік у гісторыі.

Больш толькі ў Крышціяну Раналду (103) і Раяна Гігза (109).

Таксама Рэшфард забіў свой 6 гол у вароты «шпор», часцей ён забіваў толькі ў вароты «Лестэру» (8).