Все новости

Гутар пакінуў БАТЭ, правёўшы адзін матч за клуб

15 студзеня, 19:17
2

Брамнік Аляксандр Гутар пакінуў БАТЭ.

Футбаліст прыйшоў у барысаўскі клуб у пачатку верасня 2023 года, з таго часу згуляў толькі ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:1).

Нагадаем, перад заключэннем кантракта з БАТЭ Гутар, які быў унесены ў «чорны спіс» «мінспорту» Лукашэнкі, правёў «пакаяльную» прэс-канферэнцыю.