Усе навіны

«Славія» прадметна цікавіцца Гутарам («БФ»)

16 студзеня, 15:04

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар зацікавіў «Славію». Пра гэта паведамляе «БФ».

Напярэдадні 34-гадовы Гутар пакінуў БАТЭ, у складзе якога за 3 месяцы правёў 1 матч.

Перад заключэннем кантракта з БАТЭ Гутар, які быў унесены ў «чорны спіс» «мінспорту» Лукашэнкі, правёў «пакаяльную» прэс-канферэнцыю.