Усе навіны

Амін Кургхелі: «Хочацца, каб VAR дапамагаў прымаць справядлівыя рашэнні, без яго ўжо ніяк»

18 студзеня, 20:01

Беларускі футбольны арбітр Амін Кургхелі падзяліўся сваімі чаканнямі ад працы з VAR.

– Практычна ўвесь футбольны свет ужо жыве гэтым. Нам таксама не трэба адхрышчвацца ад гэтага і ўводзіць сістэму ў наш беларускі чэмпіянат. Суддзі – гэта людзі. І мы таксама можам памыляцца.

Жадаецца, каб VAR дапамагаў прымаць справядлівыя рашэнні ў спрэчных момантах. Без яго ўжо ніяк, гэта нашыя рэаліі. Вялікі дзякуй нашым сябрам з РФС за дапамогу, АБФФ – за гэты працэс навучання, – сказаў Кургхелі.