Усе навіны

Асістэнтам Хацкевіча ў «Заглембе» стане польскі экс-футбаліст Ганцарчык

18 студзеня, 22:30

«Заглембе» Сасновец абвясціў, хто будзе асіставаць беларусу Аляксандру Хацкевічу, які нядаўна стаў галоўным трэнерам польскага клуба. На пасаду памочніка галоўнага трэнера быў прызначаны Севярын Ганцарчык.

За сваю клубную кар'еру гульца Ганцарчык гуляў за польскія «Гурнік», «Лодзь», познаньскі «Лех». Таксама футбаліст меў легіянерскі досвед ва ўкраінскіх клубах. Там ён гуляў за кіеўскі «Арсенал», «Валынь» і «Металіст». У 2022 годзе абаронца скончыў карʼеру.

Таксама Ганцарчык быў у складзе зборнай Польшчы на ЧС-2006 у Германіі. Але ні ў адным з матчаў ён не выходзіў на поле.