Все новости

Вадзім Скрыпчанка: «Нам бы хацелася правесці і гульні з камандамі з іншых краін, але што маем, за гэта і ўдзячныя»

19 студзеня, 20:45

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб ідэі правесці спарынгі з замежнымі камандамі.

«Мы не супраць былі б згуляць спарынгі не толькі з беларускімі, але і з іншымі камандамі. Але трэба разумець, што лагістыка. Гэта калі нават, напрыклад, выязджаць некуды, гэта трэба падрыхтавацца, бо дарога. Плюс трэба прыехаць і, як кажуць, не з колаў адразу выходзіць на футбольнае поле, таму што гэта небяспечна траўматызмам.

Таму з гэтага пункту гледжання нам хацелася б правесці гульні і з іншымі камандамі з іншых краін. Але як ёсць, абставіны так складаюцца, у тым, што маем, не будзем шукаць нейкі негатыў. Мы рыхтуемся планамерна, прымаем тое, што ёсць. Што маем, за гэта і ўдзячныя», – сказаў Скрыпчанка.