Усе навіны

У стартавым складзе «Барселоны» ў матчы з «Бетысам» двое 16-гадовых – Ямаль і Кубарсі, для якога гэта дэбют

21 студзеня, 21:59

«Барселона» праводзіць гасцявы матч 21-га тура Ла Лігі супраць «Бетыса».

У стартавым складзе каталонскага клуба прысутнічаюць адразу два гульцы, якім на сёння 16 гадоў – вінгер Ламін Ямаль і цэнтральны абаронца Паў Кубарсі.

Ямалю будзе 17 у ліпені. Для яго гэта 28-ы матч за першую каманду «блаугранас». У бягучай кампаніі на яго рахунку 2 галы і 2 асісты, статыстыка – тут.

Кубарсі споўніцца 17 заўтра, 22 студзеня. Сёння ён дэбютуе ў складзе галоўнай каманды «Барсы». Статыстыка выступаў за «Барселону» Б і U-19 – тут.