Усе навіны

Амін Кургхелі: «Калі ты VAR-асістэнт – гэта іншы від спорту»

23 студзеня, 17:57

Беларускі футбольны арбітр Амін Кургхелі расказаў пра тое, як праходзіць навучанне тэхналогіі VAR.

«Працэс навучання працаёмкі, складаны, але цікавы. Патрэбна практыка, якую зараз праходзім. Паступова набіраемся досведу. У хуткім часе, хочацца верыць, будзем гатовы. Прайшлі два модулі ў Маскве, а бягучы, практычны, завяршае нашу вучобу.

Калі ў полі ёсць толькі некаторыя асаблівасці ў працы, такія як паўзы са свістком, паўзы перад фіксацыяй становішча «па-за гульнёй», то калі ты ў ролі відэаасістэнта... Як гаворыцца, гэта іншы від спорту. Для нас зараз усё ў навінку. Але спраўляемся. Вельмі важная камунікацыя галоўнага суддзі і VAR-асістэнта. Тонкасцяў нямала. Пашанцавала, што з намі працуе адзін з найлепшых ментараў у гэтай справе Далібор Джурджавіч.

Дзякуй расійскай і беларускай федэрацыям за тое, што далі нам магчымасць вучыцца. Без гэтай атэстацыі абслугоўваць статутныя матчы на міжнароднай арэне нельга. А зараз, з сертыфікатам, можам быць кандыдатамі на такія прызначэнні», – сказаў Кургхелі.