Усе навіны

«Арэнбург» Сівакова падпісаў чылійскага вінгера Томпсана, які абвінавачваецца ў хатнім гвалце і спробе забойства

26 студзеня, 10:45

«Арэнбург», за які выступаюць беларусы Міхаіл Сівакоў, Юрый Кавалёў і Кірыл Капленка, падпісаў чылійскага вінгера Хордзі Томпсана, паведамляе Telegram-канал расійскага клуба.

Футбаліст арандаваны ў «Кола-Кола» да канца сезона з правам выкупу кантракту. «Арэнбург» выступае ў РПЛ і займае 14-е месца.

Летась Томпсан забіў 6 мячоў і аддаў 2 асістам у 27 матчах за «Кола-Кола». Статыстыка 19-гадовага чылійца тут.

У сакавіку ў сацсетках з'явілася відэа, на якім бачна, як Хордзі б'е сваю тагачасную дзяўчыну ў начным клубе. «Кола-Кола» адхіліў гульца на нявызначаны тэрмін ад працы з першай камандай. У красавіку яго вярнулі ў склад, аднак праз некалькі дзён зноў з'явіліся відэа, на якіх Томпсан робіць тое ж самае.

У лістападзе футбаліста арыштавалі па падазрэнні ў спробе задушыць сваю дзяўчыну ў стане алкагольнага ап'янення і ўзялі пад варту на 45 сутак, але пазней меру стрымання змянілі на хатні арышт.

З усімі трансферамі РПЛ можна азнаёміцца тут.