Усе навіны

Мінскае «Дынама» апублікавала расклад спарынгаў на бліжэйшыя тыдні

29 студзеня, 16:23

Мінскае «Дынама» паведаміла, у якія дні і з якімі клубамі правядзе наступныя перадсезонныя спарынгі. У кожную з трох бліжэйшых субот клуб згуляе па 2 таварыскія матчы.

3 лютага «Дынама» згуляе супраць «Маладзечна» і «Віцебска», 10 лютага запланаваны сустрэчы з «Белшынай» і «Славіяй». 17 лютага сталічны клуб прыме «Смаргонь» і «Гомель». Усе пералічаныя матчы пройдуць на стадыёне «Дынама-Юні».