Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Кавалёў жадае працягнуць кар'еру ў «Тарпеда», і Нячаеў ужо з намі»

29 студзеня, 17:48

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш распавёў пра футбалістаў, якія трэніруюцца з клубам.

– Прагляд Кавалёва ў «Факеле» аказаўся няўдалым?

– Я вельмі не люблю слова «прагляд», нават у дачыненні да іншых клубаў. Антон туды з'ездзіў, з ім пазнаёміліся, паглядзелі.

Але цяпер ён вярнуўся ў «Тарпеда». Натуральна, ён жадае працягнуць кар'еру тут. І клуб таксама гэтага жадае. Цяпер вырашаюцца пытанні з дакументамі

– А якая абстаноўка з Нячаевым?

– Ён ужо з намі, прыступіў да заняткаў. Сёння не гуляў, таму што некаторы час знаходзіўся без трэніровак, яму трэба набраць форму, – сказаў Молаш.

Раней «камісія» рэжыму дапусціла Данілу Нячаева, які ўваходзіў у «чорны спіс» «мінспорту» ў беларускі футбол.