Усе навіны

Нячаеў адмовіўся ад новага кантракта з БАТЭ, нягледзячы на паляпшэнне ўмоў

5 лютага, 19:27

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Даніла Нячаеў адмовіўся гуляць за БАТЭ ў сезоне-2024.

10 ліпеня ён падпісаў дамову з клубам да канца 2023-га, пры гэтым заробак яму далі на ўзроўні маладых выканаўцаў – ён, як сцвярджаюць нашыя крыніцы, «нават да сярэдняга па камандзе не дацягваў і блізка».

Па нашых даных, кіраўніцтва клуба прапаноўвала Нячаеву новае пагадненне на куды больш выгадных умовах, аднак атрымала ад гульца адмову.

Адзначым, што падпісант за рэжым Нячаеў уваходзіў у «чорны спіс» рэжымнага мінспорту. 26 студзеня рэжымная «камісія» дазволіла гульцу выступаць у белфутболе. 5 лютага пра падпісанне футбаліста абвясціла «Тарпеда-БелАЗ».