Усе навіны

Джанлуіджы Буфон: «Менш за ўсё ганаруся тым, што купіў сабе дыплом»

12 лютага, 16:30

Былы галкіпер «Ювентуса» і зборнай Італіі Джанлуіджы Буфон распавёў пра ўчынак, пра які ён шкадуе па-за футболам.

«Я рабіў шмат памылак, асабліва ў маладосці. Менш за ўсё ганаруся тым, што купіў сабе дыплом (у 18 гадоў – заўв.). Цяпер я б не стаў гэтага рабіць, таму што ў гэтым ёсць нотка некарэктнасці, і я ніколі не быў прыхільнікам кароткіх шляхоў.

Мне падабаецца думаць, што мая недасканаласць дае іншым уяўленне аб чалавечнасці і робіць мяне бліжэй да людзей», – сказаў Буфон.