Усе навіны

Расіянін Бугулаў вярнуўся ў «Славію»

20 лютага, 14:11

30-гадовы расійскі абаронца Георгій Бугулаў падпісаў кантракт са «Славіяй».

На колькі заключаны кантракт паміж бакамі – не паведамляецца.

Гулец ужо выступаў за мазырскі клуб у 2021 і 2022 годзе. У вышэйшай лізе правёў 26 паядынкаў, забіў адзін гол і аддаў два асісты.

У мінулым сезоне гуляў за казахтанскі «Каспій», за які згуляў 17 матчаў і вызначыўся адным забітым мячом.