Усе навіны

Трэнер «Віслы» Рудэ пра Чычкана: «Гэта высакакласны брамнік»

21 лютага, 20:01

Галоўны трэнер кракаўскай «Віслы» Альберт Рудэ падзяліўся меркаваннем аб новым варатары каманды, беларусе Антоне Чычкане.

«У нас было некалькі дзён, каб ацаніць яго ўзровень. Пасля гэтага аналізу было прынятае рашэнне заключыць кантракт з Антонам. Гэта высакакласны варатар, які на працягу ўсёй сваёй кар'еры змагаўся за чэмпіёнства.

У яго ёсць разуменне, якое мы жадаем прыўнесці ў нашу распранальню. Цяпер ідзе працэс яго рэгістрацыі», – сказаў Рудэ.

Нагадаем, што Чычкан стаў гульцом кракаўскай «Віслы» (Д2). 20 лютага польскі клуб афіцыйна прадставіў свайго новага гульца. З Чычканам заключаны кантракт да 4 чэрвеня 2024 года.

На дадзены момант «Вісла» займае 4-е месца ў 2-м дывізіёне чэмпіянату Польшчы і змагаецца за выхад у Экстракласу.