Усе навіны

Пуціла пра завяршэнне кар'еры: «Такое жыццё. Цяжка адразу перастроіцца. Трэба шукаць сябе ў нечым новым»

23 лютага, 19:07

Экс-футбаліст мінскага «Дынама» Антон Пуціла распавёў, пра планы пасля завяршэння сваёй футбольнай кар'еры.

«Такое жыццё, рана ці позна футбалісты ў нейкім узросце заканчваюць кар'еру. Цяжка адразу перастроіцца, бо 20 гадоў аддаў адной справе і ўвесь час быў у футболе. Але жыццё на гэтым не заканчваецца, таму трэба шукаць сябе ў нечым новым, перабудоўвацца. Застаюся ў мiнскім «Дынама», буду працаваць у селекцыйнай службе», – сказаў Пуціла.

У 2023-м за 16 матчаў футбаліст вызначыўся адным асістам.

Паглядзець кар'ерны шлях Антона Пуцілы ад пачатку і да канца можна тут.