Усе навіны

«Арсенал» можа падпісаць Гутара або траўмаванага Плотнікава («Ухо»)

27 лютага, 13:46

Дзяржынскі «Арсенал» плануе падпісаць галкіпера. Як перадае тэлеграм-канал «Ухо», у каманду можа ўліцца ці Максім Плотнікаў, ці Аляксандр Гутар.

Плотнікаў мінулы сезон правёў у «Каспіі». У кастрычніку атрымаў пералом нагі ў двух месцах. Аднаўляецца да гэтага часу.

Гутар пасля пападання ў «чорны спіс» «мінспорту» прапусціў сезон-2022. У пачатку 2023-га выступаў за «Аксу». У другой яго палове падпісаў кантракт з БАТЭ, у складзе якога правёў 1 матч.

Улетку футбаліст паўдзельнічаў у пакаяннай прэс-канферэнцыі. У студзені быў дараваны рэжымнай «камісіяй».