Усе навіны

У Плотнікава дыягнаставаны пералом нагі ў двух месцах

2 кастрычніка, 08:50
2

Беларускі галкіпер «Каспія» Максім Плотнікаў у матчы з «Кайратам» (1:1) атрымаў траўму і быў заменены.

Як паведамляе прэс-служба каманды, у футбаліста дыягнаставаны пералом нагі ў двух месцах.

Брамнік знаходзіцца ў бальніцы, дзе пройдзе аперацыя.

У гэтым сезоне Плотнікаў правёў 20 матчаў.

«Каспій» размяшчаецца на апошнім, 16-м, месцы і страціў шанцы на захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.