Усе навіны

«Аль-Хіляль» датэрмінова выйграў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі

12 траўня, 00:13

У матчы 31-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі «Аль-Хіляль» перамог «Аль-Хазем» (4:1) і датэрмінова стаў чэмпіёнам краіны.

Каманда набрала 89 ачкоў. За 3 туры да фінішу яна стала недасяжнай для канкурэнтаў. На другім месцы «Аль-Наср» – 77 ачкоў.

За каманду выступаюць, у прыватнасці, Ясін Буну, Каліду Кулібалі, Рэнан Лодзі, Сяргей Мілінковіч-Савіч, Рубен Невеш, Малкам і Аляксандр Мітровіч.

Бразільскі нападаючы Нэймар таксама пачынаў сезон у камандзе, але з-за цяжкай траўмы паспеў правесці толькі 5 матчаў.