Усе навіны

Флік – асноўны прэтэндэнт на пасаду галоўнага трэнера «Барселоны»

23 траўня, 09:10

Былы трэнер «Баварыі» і зборнай Германіі Ханс-Дзітэр Флік можа ўзначаліць «Барселону», паведаміў інсайдэр Нікола Скіра.

Раней паведамлялася, што «Барса», акрамя яго, разглядала таксама кандыдатуры Рафаэля Маркеса і Раберта Дэ Дзербі.

Таксама была інфармацыя, што ў клубе схіляюцца да звальнення цяперашняга галоўнага трэнера Хаві, хаця раней прэзідэнт клуба Жоан Лапорт заявіў, што трэнер застаецца.

Флік раней вёў перамовы аб вяртанні ў «Баварыю», але бакі не дамовіліся. Да гэтага ён працаваў у зборнай Нямеччыне.

«Барселона» зойме другое месца ў Ла Лізе па выніках сезона. Табліца тут.