Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Даведаліся, што Нкунку атрымаў траўму, але не ведаем, калі і як»

27 лютага, 17:55

Нападаючы лонданскага «Чэлсі» Крыстафер Нкунку атрымаў новае пашкоджанне.

Пра гэта паведаміў галоўны трэнер каманды Маўрысіа Пачэціна на перадматчавай прэс-канферэнцыі.

«Учора мы даведаліся, што Нкунку атрымаў траўму, але не ведаем, калі і як. Занадта шмат абставінаў», – заявіў 51-гадовы аргентынец напярэдадні гульні з «Лідсам» у Кубку Англіі.

Для 26-гадовага француза гэта ўжо трэцяя траўма ў гэтым сезоне. Спачатку ён прапусціў 133 дні з-за траўмы калена, якая адклала яго дэбют за лонданцаў да снежня, а затым 25 дзён з-за траўмы тазасцегнавага сустава.

На рахунку Крыстафера 2 галы ў 10 матчах (396 хвілін).