Все новости

Аляксандр Паўлаў: «Ніводны трэнер не адмовіцца, калі да яго прыйдзе ўмоўны Ліянэль Месі»

28 лютага, 12:14

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў падзяліўся вынікамі міжсезоння.

– Павышэнне ў класе і супернікі іншага ўзроўню не спалохаюць маладых хлопцаў, якіх у вас хапае?

– У мінулым годзе мы практычна з тымі ж футбалістамі згулялі чатыры афіцыйныя матчы супраць каманд з вышэйшай лігі. Ні ў адным з іх не прайгралі. Так, пры гэтым вельмі мала забівалі. Хлопцы сталі старэй. Мой пасыл просты – сцяг у рукі і не бойцеся нікога на полі, калі хочаце знайсці сваё месца ў дарослым футболе.

– Супернікі цяперашняга чэмпіянату вельмі сур'ёзныя. Кім на іх фоне бачыце ваш калектыў?

– Вельмі хочацца, каб мы сталі добрай камандай. Не буду загадваць пра месца, якое мы будзем займаць, і хутчэй за ўсё, давядзецца паблукаць па турнірнай табліцы, але дакладна не будзем хлопчыкамі для біцця, – сказаў Паўлаў.