Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Ніводны трэнер не адмовіцца, калі да яго прыйдзе ўмоўны Ліянэль Месі»

28 лютага, 14:58

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў распавёў пра гатоўнасць каманды да сезона.

– Галоўнае пытанне тычыцца камплектавання каманды. Наколькі працэнтаў ужо яна сфарміравана?

– Ніводны трэнер не адмовіцца, калі да яго прыйдзе ўмоўны Ліянэль Месі, але мы павінны быць рэалістамі і адштурхоўвацца ад фінансавых магчымасцяў клуба. Улічваючы іх, збіралі рабят. Касцяк каманды нагульвалі ўжо з першых перадсезонных заняткаў. Праглядалі многіх футбалістаў. Кожнага на пэўную пазіцыю, якую, як я лічыў, трэба ўзмацніць. На сённяшні дзень каманда сфарміравана. Працягнем шукаць нейкія варыянты, таму што месцаў у заяўцы яшчэ хапае, калі адшукаецца выканаўца сапраўды прыдатнага ўзроўню, абавязкова падпішам. Не важна будзе гэтым гульцом беларус ці легіянер.

– У мінулым годзе вы наракалі, што гульцы, на якіх выходзілі з прапановай аб працы, не асабліва хацелі ехаць у каманду першай лігі, ці змянілася сітуацыя цяпер?

– Усё змянілася ў лепшы бок. Варта абмовіцца, што ва ўсім беларускім футболе не так шмат гульцоў, якія ў адзіночку здольныя вырашаць лёсы цэлых каманд, і перавабіць іх з Мінска ці яшчэ адкуль не проста. Верым у тых, хто ёсць, – сказаў Паўлаў.