Усе навіны

Яфіменка пра задачы «Дынама-Шынніка» на наступны сезон: «Мінімум – гэта трапленне ў плэй-ін, а максімум – выхад у плэй-оф»

29 лютага, 22:14

Генеральны менеджэр «Дынама-Шынніка» Аляксей Яфіменка агучыў мэты каманды наступны сезон.

– Вы сказалі, што задачы на наступны сезон мяняць не будзеце. Агучце калі ласка іх яшчэ раз.

– Задача мінімум – трапленне ў плэй-ін, а задача максімум – выхад у плэй-оф. Так, вядома крыўдна, што не хапіла на выхад у плэй-ін усяго два ачкі, хаця было шмат гульняў, дзе маглі б іх забраць. Калі казаць у цэлым пра змест гульні, пра тое, што мы патрабавалі ад хлопцаў, нюансы, якія патрабуе сучасны хакей, то хлопцы імкнуліся ўсё выконваць. Усё ж такі асноўная задача развіваць маладых гульцоў, каб іх навыкі дапамагалі, калі яны пойдуць у асноўную каманду.

Трэнерскі штаб робіць вялікі ўпор на гэта, на асобныя нюансы – гэта правільная гульня, падкаты і многае іншае. У прынцыпе, тым хлопцам, якія схопліваюць гэта, якія больш тэхнічна абсталяваны, потым лягчэй адаптавацца ў асноўнай камандзе.

– Ці можна ўжо зараз казаць аб тым, наколькі каманда зменіцца ў міжсезонне?

– Каманда зменіцца. Ёсць шмат маладых цікавых хлопцаў, якіх мы зараз назіраем і ў вышэйшай лізе, і ў чэмпіянаце Беларусі. Мы б хацелі паглядзець як яны праявяць сябе. Спіс кандыдатаў дастаткова вялікі і нам трэба яшчэ выбраць хто пойдзе з намі ў наступны сезон. На зборах усё будзе зразумела, а пакуль глядзім ігракоў.

Было задзейнічана шмат дзяцей 2006 года, якія застануцца на наступны сезон. Іх ужо можна будзе назваць дасведчанымі, якія пагулялі ў гэтай лізе. Я спадзяюся, што тыя хлопцы, якія старэй, дапамогуць ім і мы зможам у наступным сезоне выканаць пастаўленыя задачы, – сказаў Яфіменка.