Усе навіны

Прамеса, якога асудзілі на 6 гадоў за кантрабанду какаіну, затрымала паліцыя ў аэрапорце ў Дубаі

29 лютага, 22:20

Нападаючы маскоўскага «Спартака» Квінсі Прамес не змог вылецець разам з камандай са збораў у ААЭ, паведаміў тэлеграм-канал «База».

Ён быў затрыманы ў аэрапорце ў Дубаі падчас таго, як каманда праходзіла памежны кантроль на рэйс да Санкт-Пецярбурга. Прамеса даставілі ў паліцэйскі ўчастак. Прычына ягонага затрымання на дадзены момант невядомая.

Нагадаем, раней амстэрдамскі суд прызнаў Квінсі датычным да кантрабанды какаіну ў памеры больш за 1350 кілаграмаў. Яго прыгаварылі да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Летам мінулага года Прамес таксама быў асуджаны на 18 месяцаў турмы за ўдар нажом у калена стрыечнага брата.