Усе навіны

Аляксандр Глеб: «У АПЛ Марозаву рана»

4 сакавіка, 17:33

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем аб пераходзе беларускага нападаючага Уладзіслава Марозава ў «Ароку».

– Марозаў адправіўся ў Партугалію. Ці правільна ён зрабіў на ваш погляд?

– Так. А чаму не? Я лічу, гэта вельмі тэхнічны чэмпіянат высокага ўзроўню. Шмат чаму можна навучыцца і прагрэсіраваць. Галоўнае, каб сапраўды ставіўся да справы сур'ёзна на кожнай трэніроўцы. Я думаю, што гэта здорава.

– Казалі, што ў яго былі кантакты з другой бундэслігай. Можа, варта было пайсці па шляху Глеба і паехаць?

– Я не чуў пра другую бундэслігу. Таму мне цяжка нешта камэнтаваць. Чутак жа шмат перад пераходамі заўсёды, агенты закідваюць нешта, каб цікавасць, ажыятаж узняць. Але, у любым выпадку, Марозаў добры крок зрабіў. Адтуль, у прынцыпе, калі даказаць і стаць гульцом асноўнага складу, можна рухацца далей.

– На ваш погляд, па патэнцыяле ён пацягне АПЛ? Можа быць не ў найбліжэйшай будучыні, а калі будзе працаваць у Партугаліі?

– Ён малады футбаліст, у яго добрыя дадзеныя. Але тэхнічны ўзровень, майстэрства… У АПЛ яму яшчэ рана.

– Умоўна кажучы, пару-тройку гадоў трэба пагатавацца дзесьці ў Еўропе?

– Паглядзім, як Уладзіслаў Марозаў сябе ў Партугаліі праявіць. Давайце не будаваць планы, а проста крок за крокам рухацца наперад. Цяпер цяжка нешта каментаваць. Як усё складзецца, як трэнер будзе давяраць, як ён наогул рэалізуе свае шанцы, калі выйдзе на поле – тут шмат нюансаў. Галоўнае, каб паціху прагрэсаваў, – сказаў Глеб.