Усе навіны

Сімонэ Індзагі: «Абмяркуем падаўжэнне кантракту з «Інтэрам» пасля сезона»

5 сакавіка, 14:05

Галоўны трэнер «Інтэра» Сімонэ Індзагі распавёў аб планах застацца ў клубе.

«Я шчаслівы ў «Інтэры», добрыя адносіны з кіраўніцтвам і заўзятарамі.

Што тычыцца майго кантракту – сустрэнемся пасля гэтага сезона, каб абмеркаваць працяг, але адносіны сапраўды выдатныя. Перамовы будуць добрыя», – сказаў Індзагі.

Дзеючы кантракт 47-гадовага спецыяліста – да лета 2025 года. «Інтэр» лідзіруе ў Серыі А і апярэджвае «Ювентус» на 15 ачкоў. Наступны матч – у гасцях супраць «Балоньні» 9 сакавіка, каляндар тут.