Усе навіны

«Хапаэль» Анцілеўскага і Палякова вылецеў з 1/8 Кубка Ізраіля

5 сакавіка, 23:10

5 сакавіка «Хапаэль» Хайфа прайграў «Макабі» з Петах-Тыквы (0:3) у матчы 1/8 фіналу Кубка Ізраіля.

Беларусы Дзмітрый Анцілеўскі і Дзяніс Палякоў, якія выступаюць за «Хапаэль», выйшлі ў старце. Палякоў адгуляў матч цалкам, а Анцілеўскі атрымаў жоўтую картку на 47-й хвіліне і на 62-й быў заменены.

У наступным матчы, які пройдзе 11 сакавіка, клуб з «Хайфы» сустрэнецца з «Хапаэлем» з Беер-Шевы ў рамках чэмпіянату Ізраіля.