Усе навіны

АПЛ абнавіла рэкорд па колькасці галоў на 90+ хвілінах – каманды згулялі толькі 273 з 380 матчаў

10 сакавіка, 10:05

Англійская Прэм'ер Ліга абнавіла рэкорд па колькасці галоў, забітых на 90+ хвілінах.

У суботніх матчах 28-га тура чэмпіянату Англіі адразу ў 3 матчах галы былі забітыя ў дадатковы час: Энес Унал («Борнмут») вызначыўся на 91-й хвіліне, Калі Вудра («Лутан») – на 96-й, Алекс Івобі ( «Фулхэм») – на 98-й.

Гэтыя мячы сталі 85-м, 86-м і 87-м галамі, забітымі на 90-й хвіліне ці пазней – папярэдні рэкорд быў усталяваны ў сезонах 2018/19 і 2021/22 і складаў 85 забітых галоў.

Адзначаецца, што гэтаму маглі садзейнічаць змены ў судзействе, паколькі зараз арбітры дадаюць больш часу з-за затрымкі гульні.

Нягледзячы на гэта, для ўстанаўлення папярэдняга рэкорду каманды згулялі ўсе 380 матчаў, у гэтым сезоне адбылося ўсяго 273 гульні.