Усе навіны

Мілеўскі пра здрады: «Я – гэта я, жонка не можа такога рабіць. У мяне не атрымліваецца быць з адной»

10 сакавіка, 13:30
1

Беларускі экс-форвард Арцём Мілеўскі расказаў, як ставіцца да здрады ў адносінах.

– Неяк у інтэрв'ю ты сказаў: «Цяжка быць з адным чалавекам у плане сэксу, мне патрэбная разнастайнасць. Гэта не распуста, проста я такі». Але пры гэтым ты казаў такія рэчы: «Не магу зразумець здраду ад жонкі ці ад чалавека, з якім ты жывеш, гэта як увогуле? У мяне ёсць асцярога, можа з-за гэтага я да гэтага часу адзін». Не думаеш, што гэтыя фразы супярэчаць адна адной?

– Не, гэта я сябе меў на ўвазе, а жонка не можа такога рабіць.

– Гэта значыць, ты можаш, а жонка не можа?

– Ну калі ніхто не ведае, то так.

– Раскажы сваю пазіцыю на гэты конт.

– Для мяне жанчына павінна за табой даглядаць, яна павінна мець сваё «Я», яна павінна быць з характарам, абавязкова мець пачуццё гумару, павінна разумець жарты, павінна быць на адной хвалі, павінна быць з табой сябрам, дапамагаць усюды. Я мушу таксама ставіцца да чалавека.

Але я такі чалавек, не атрымоўваецца ў мяне быць з адной. Вядома я не люблю чалавека, з якім сплю – гэта чыста фізічная здрада, чыста фізічныя дзеянні. Прытым я нічога не адчуваю да гэтага чалавека, гэта значыць раз і пайшлі далей.

Пакуль я адзін і мне ўжо прыстойна, але я вельмі пераборлівы ў гэтым плане, таму пакуль ёсць як ёсць.

– Ва ўсіх адносінах у якіх ты быў, ва ўсіх здраджваў?

– Так.

– Ва ўсіх адносінах цябе палілі на здрадзе?

– Бывала, так.

– Не ва ўсіх?

– Не.

– А якім чынам дзяўчыны, з якімі ты спаў, не расказвалі потым, што яны з табой пераспалі?

– Слухай, можна расказаць шмат чаго – хто з кім спаў. Трэба ж мець доказы.

– А калі палілі цябе, якія былі доказы?

– Я адразу расстаўляў прыярытэты. Калі нейкія адносіны пачыналіся, гэта значыць залазіць у мой тэлефон нельга – гэта табу, гэта мая асабістая прастора, у тэлефон залазіць нельга катэгарычна. Не ведаю, што будзе, калі ты залезеш, але гэта твая справа.

– Залазілі у тэлефон?

– Так, залазілі ў тэлефон. З раніцы абуджаюць і паказваюць мой тэлефон. Я кажу: «Добра, я табе што казаў? Канец гісторыі, усё, – сказаў Мілеўскі.