Усе навіны

Мілеўскі пра сэкс: «Бывала 2 у 1, але гэта не вельмі камфортна. На эскортніц марнаваў няшмат, 1000 долараў»

10 сакавіка, 15:15

Беларускі экс-форвард Арцём Мілеўскі расказаў, колькі аддаваў на эскортніц у нулявыя.

– Шмат хто кажа, што футбалісты часцяком удзельнічалі ў оргіях разам. Гэта праўда?

– Я не фанат такога, каб тры ў адзін там ці два ў адзін. Бывала два ў адзін. Па-рознаму – дзве дзяўчынкі і я адзін. Бывалі два хлопцы і адна дзяўчынка, але гэта неяк не вельмі камфортна, лепш наадварот.

– Гэта былі футбалісты ці не?

– Так, футбалісты і тэнісіст адзін вядомы.

– Колькі ты максімальна марнаваў на эскортніц?

– Не шмат, у нулявыя каля 1000 долараў.

– 1000 долараў – гэта шмат. Можа для цябе быў іншы цэннік?

– Не ведаю, але такія цэннікі былі тады. Ізноў жа – гэта не было часта, – сказаў Мілеўскі.