Все новости

Дзмітрый Падстрэлаў: «Дынама» павінна было перамагаць БАТЭ ў асноўны час»

11 сакавіка, 10:30
1

Хаўбек мінскага «Дынама» Дзмітрый Падстрэлаў падзяліўся ўражаннямі ад перамогі ў серыі пенальці над БАТЭ (2:3, 5:4 пен.) у межах 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

– Дзмітрый, вы выйгралі БАТЭ ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі. Якія эмоцыі ад гульні, ад перамогі. Ці быў дадатковы градус у паядынку супраць былога клуба.

– «Класіка» заўсёды эмацыйна. Сёння для заўзятараў, на маю думку, мы паказалі класны футбол: шмат галоў, момантаў, да таго ж і серыя пенальці. Рухаемся далей.

– «Дынама» правяло тры афіцыйныя сустрэчы пасля міжсезоння. Ці гатова каманда абараняць чэмпіёнства?

– Безумоўна, «Дынама» ставіць адны і тыя ж задачы: толькі перамога і толькі чэмпіёнства ва ўсіх турнірах, у тым ліку і ў Кубку. Думаю, з кожным матчам будзем хацець толькі перамог.

– У матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» вы прайгралі ў серыі пенальці, сёння ж вам удалося перамагчы ў ёй БАТЭ. Ці можна сказаць, што футбольная фартуна даўжок вярнула?

– Не ведаю, як фартуна. Умоўна, там мы не забілі пенальці. Фёдар Лапавухаў хоць і выцягнуў пенальці, але свой не змаглі рэалізаваць, а тут усім удалося і мы прайшлі.

– Як адрэагаваў Вадзім Скрыпчанка на вынік пасля заканчэння асноўнага часу.

– Ды ніяк. Тут жа па выніку гульні ўсё было, складана нешта каментаваць. Першы матч выйгралі 1:0, тут нічога не дае права выязнога гола. Канешне, павінны былі ў асноўны час перамагаць. Як ёсць, так ёсць.

– Вылучыце самы небяспечны момант у матчы

– Іх было вельмі шмат. Былі перакладзіны і штангі, хапала небяспечных момантаў, – адзначыў Падстрэлаў.