Усе навіны

Прэзідэнт «Сталі»: «Маглі б сесці за перамовы па Шкурыну, калі б прапанавалі 2,5 млн еўра»

12 сакавіка, 12:50

Прэзідэнт «Сталі» Мелец Яцэк Клімэк назваў суму выкупу за беларускага форварда Іллю Шкурына.

«Сёння мы маглі б сесці за перамовы, калі б была прапанова за 2,5 мільёна еўра», – адзначыў Клімек.

У бягучым сезоне чэмпіянату Польшчы за 23 гульні 24-гадовы беларус забіў 12 мячоў і аддаў 5 асістаў. Поўная статыстыка гульца тут.