Усе навіны

17-гадовы цэнтрбек «Барселоны» Кубарсі зацікавіў «Арсенал», «МЮ», «Сіці» і «Чэлсі»

14 сакавіка, 15:55

17-гадовы цэнтральны абаронца «Барселоны» Пау Кубарсі зацікавіў шэраг англійскіх клубаў, паведамляе Sport.es.

Цікавасць да іспанца праяўляюць «Арсенал», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Чэлсі». У гульца дзейны кантракт да 2026 года з клаўсулай у 10 мільёнаў еўра, чым хочуць скарыстацца англічане, аднак ім трэба пачакаць, пакуль у студзені наступнага года яму не споўніцца 18.

Сам Кубарсі хоча працягваць выступленні за каталонцаў, а клуб мае намер прапанаваць яму новы кантракт. Паў – выхаванец мясцовай акадэміі. Усяго за дарослую каманду ён правёў ужо 12 матчаў. Падрабязная статыстыка – тут.