Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Спарынг зборных Беларусі і Расіі пройдзе на мiнскім стадыёне «Дынама». На «Барысаў-Арэне» ёсць пытанні па газоне»

14 сакавіка, 23:34

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў, што дамашні спарынг зборных Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску.

Варыянт з правядзеннем матча на тэрыторыі Расіі магчымы праз год.

– Нядаўна з'явілася інфармацыя аб правядзенні таварыскай сустрэчы паміж зборнымі Беларусі і Расіі. У дамоўленасць з расiянамі не ўваходзіў «таварняк» і на іх тэрыторыі?

– Калі толькі ў 2025 годзе. Мы вырашылі не гуляць спараныя матчы ў чэрвені. Ён будзе адзін, у Мiнску на стадыёне «Дынама». Альтэрнатывы яму няма. На жаль, на «Барысаў-Арэне» ёсць пытанні па стане газона, да таго ж хочацца, каб усе жыхары нашай краіны мелі роўныя магчымасці паглядзець на свае вочы гэты матч, а ў сталіцу дабрацца прасцей за ўсё, – сказаў Васілевіч.