Усе навіны

«Аль-Хілаль» перамог у 29-м матчы запар і палепшыў уласны сусветны рэкорд

17 сакавіка, 09:40

«Аль-Хілаль» перамог «Дамак» (2:1) у матчы 24-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Каманда палепшыла свой сусветны рэкорд.

Цяпер «Аль-Хілаль» мае 29 перамог запар. Папярэдні рэкорд таксама належаў гэтаму клубу – 28 перамог.

Да гэтага рэкорд з 2016 года належаў уэльскаму клубу «Нью-Сэйтс» – 27, а перад тым ён трымаўся 44 гады і належаў «Аяксу» – 26.

«Аль-Хілаль» з'яўляецца лідэрам чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Поўная табліца тут.